Пераход е-ё ў я ў першым складзе перад націскам. Настаўнік Мазюк А.Ч.
04.08.2009, 22:39
Тэма. Пераход е-ё ў я ў першым складзе перад націскам.
Мэты. Стварыцьумовы для:-замацавання навыка напісання я ў першым складзе перад 
націскам замест е-ё;
-развіцця мовы вучняў,пашырэння слоўнікавага запасу;
-адпрацоўкі правільнасці, свядомасці і выразнасці 
чытання;
-выхавання культуры маўлення, ўзаемаадносін у 
калектыве.
1.Арганізацыйны момант.

2.Праверка дамашняга задання. Пр. 146, стар. 80.
Зачытайце словы, дзе у першым складзе перад націскам пішацца я.
Прачытайце верш у парах па ролях.
Адна пара чытае верш перад классам.

- Я ведаю, што да нас павінен прыйсці госць, але доўга яго няма. Можа ён заблукаў? Давайце дапаможам яму знайсці дарогу ла нас. Для гэтага падрыхтуйце сігнальныя карткі. Вызначце на слых парадкавы нума націскнога склада і пакажыце адпаведную лічбу.
Цукерка, школьніца, гасцінец, падарожжа, вандроўнік.
-Якое значэнне маюць гэтыя словы?
-Які падарунак можам мы зрабіць нашаму госцю? (Адказы дзяцей).
Давайце падорым яму ветлівыя словы і нашы ўсмешкі. Згодны?
Вось і наш госць. Яго завуць Дзед-Барадзед. Ён вандроўнік і казачнік.
Давайце прывітаемся. (Дзеці вітаюцца)

-Прыйшоў Дзед-Барадзед да вас за дапамогай. Кожны вечар выходзіў ён на палянку і ўглядаўся ў цёмнае неба, усыпанае зоркамі. Адна з іх свяцілася блакітным святлом, і Дзед-Барадзед лёгка знаходзіў яе сярод іншых зорак. Аднойчы перад тым, як класціся спаць, ён выйшаў на паляну і не ўбачыў сваёй зорачкі.
-Што ж рабіць?
Знаёмы чараўнік сказаў, штш зорка засвеціццазноў, калі Дзед-Барадзед пройдзе шлях, на якім шмат перашкод. Толькі пабаяўся Дзед-ябарадзед адзін адправіцца ў такое складанае падарожжа, і прыйшоў ён пазваць вас з сабою. Дапаможам Дзеду-Барадзеду?

3.Першае выпрабаванне.

-Мы павінны прайсці праз паляну чароўных кветак. Гэтыя кветкі дапамогуць нам на ўроку.
Першая кветка. –Скажыце тэму ўрока. 
Другая кветка. – Рскажыце правіла.
Трэцяя кветка. – Яна распусціцца тады, калі вы запішыце на пялёстках адзін, ці некалькі прыкладаў на гэта правіла.
Чацвёртая кветка. – Каб распусцілася гэта кветка, трэба прачытаць словы, што напісаны на яе пялёстках. Як называюцца такія словы? (Іншамоўныя.)

4.Другое выпрабаванне.
-Мы павінны супакоіць метель.
Перакладзіце гэта слова на беларускую мову. Стар. 106.

-Чыстапісанне. Паўтарыце за мяцеліцай усе ўзоры.

-Запішыце словы. Знайдзіце словы, якія адпавядаюць правілу.
-Мяцеліца раскідала словы. Складзіце сказ. Запішыце яго.  
-Супакоілі завіруху.

5.Трэцяе выпрабаванне.
-А зараз шлях наш пойдзе праз лес, дзе шмат лясных жыхароў, толькі будзьце ўважлівыя, каб вас не запутаў л..савік.
Дакажыце, штос ловы лес, лясны напісаны правільна, а ў трэцім слове ўстаўце прапушчаную літару.

Работа ў групах.
-Кожная группа пойдзе па саёй сцежцы.
Заданне ў групах: устаўце прапушчаныя літары, складзіце сказ вусна.
Каб выйсці з лесу, патрабуюцца словы, дзе
А) –у першым складзе перад націскам пішацца я;
Б) –дзе пад націскам пішацца е;
В) –дзе не пад націскам пішацца е;
Г) –патрабуюцца прыгожыя сказы.

6. Фізкультхвілінка.

7. Чацвёртае выпрабаванне.
- Каб выратаваць зорачку, мы павінны падняцца высока над зямлёй. Для гэтага пабудуем лесвіцу, а дапамогуць нам 12 месяцаў.
Будуем лесвіцу.
-Перакладзіце назвы месяцаў з дапамогай слоўніка.
-Да якой пары года адносіцца ліпень?
-Раскажыце пра лета.
-Якое адзенне носяць летам?
-Якое адзенне носяць зімой?
-Да якой пары года адносіцца люты?
-Што азначае слова кажух?
-Вось дабраліся мы да забаўлянкі-пазнаванкі.
(Адзін з вучняў чытае верш.)
-Падзяліцеся сваімі думкамі, уражаннямі.
-Чаму гэты верш жарт?
-Прачытайце самастойна.
-Прачытайце ў парах радасна.
-Прачытайце ў групе ланцужком сумна.
-Прачытайце са здзіўленнем.
-Знайдзіце словы, якія можна змяніць так, кааб у першым складзе перад націскам пісалася я.
Да слёз – сляза
Бегаў – бягу

8.Пятае выпрабаванне.
-Лесвіца прывяла нас да воблака. Каб адправіцца далей, мы павінны зрабіць воблака лёгкім і чыстым.
(Дзеці вучаць верш на памяць).

9.Шостае выпрабаванне.
-Воблака прынесла нас да падножжа высокай гары, за якую зачапілася блакітная зорачка. Дабрацца да вяршыні нам дапамогуць хмаркі. Толькі самая вялікая хмарка зможа на данесці да вяршыні.
А) Выпішы слова на вывучанае правіла.
Б) Устаў прапушчаную літару: св..тло, г..рой.
В) Хатка для птушкі Г… … … … О
Г) Устаў прапушчаную літару: сн…г, сн…жынка, сн…гавік
Д) Змяні слова: вёсны – в..сна, нёс – н..су.
(Заданне правяраецца па узору.)

-Вось Яна – блакітная зорачка і сёння ёю будзе любавацца не толькі Дзед-Барадзед, але і мы з вамі. Дзед-Барадзед вельмі вам удзячны за дапамогу. Толькі пара вяртацца.
Давайце развітаемся. (Дзеці развітваюцца).

10.Рэфлексія.
-Каб наш госць зноў не заблукаў, мы пасвецім яму нашымі сігнальнымі карткамі.
-Я ведаю, калі у беларускай мове у беларускай мове е,ё пераходзяць у я.
-Я ведаю, калі ў беларускай мове ў першым складзе перад націкам пішацца е,ё.
-Я запомніў новыя словы.

11.Дамашняе заданне.
Намаляваць партрэт Дзеда-Барадзеда, на друго старане малюнка напісаць сказ, *некалькі сказаў аб нашым падарожжы.





Категория: Идём на урок | Добавил: Марина
Просмотров: 6958 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/2